Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

Дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын і прадстаўнікі выдавецтва прынялі ўдзел у прэзентацыі альбома «В. К. Бялыніцкі-Біруля», які выйшаў у свет у выдавецтве «Беларусь». Аўтар тэкста і ўкладальнік – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.

Кніга ўтрымлівае звесткі пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага беларускага жывапісца-імпрэсіяніста, а таксама больш за 130 рэпрадукцый яго твораў .

Ілюстрацыі для выдання былі прадстаўленыя не толькі беларускімі, але і расійскімі музеямі і галерэямі, сярод якіх Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава, Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, Дзяржаўная Траццякоўская і Цвярская абласная карцінная галерэя.

Тэкст у кнізе пададзены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

У сваім выступленні Сяргей Пешын падкрэсліў, што гэта вялікі гонар і адказнасць працаваць над праектамі, якія прысвечаны такім вялікім мастакам, бо трэба каб ілюстрацыі ў кнізе збераглі і перадалі прыгажосць і колер карціны мастака ў поўным аб’ёме.

У сваю чаргу Уладзімір Іванавіч Пракапцоў адзначыў, што Нацыянальны мастацкі музей супрацоўнічае з выдавецтвам даўно і пладатворна. І ў серыі выдавецтва «Беларусь» – «Славутыя мастакі з Беларусі», выходзіў  альбом невялікага фармату, прысвечаны творчасці В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

Таксама ён распавёў аб сумесных планах выдавецтва «Беларусь» і Нацыянальнага мастацкага музея на бліжэйшы час.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел мастакі, супрацоўнікі музеяў, творчая інтэлігенцыя.

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП