Издательство «Беларусь»

"Беларусь" о Беларуси. История страны с 1921 года

Тел. +375 17 203 87 42
Тел. +375 17 203 93 23
Факс +375 17 203 89 51
belarusbook@tut.by

Минск, пр. Победителей, 11, этаж 7

    

       У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі І. Каліноўскага “Прыдзвінне. Літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі“. Кніга знаёміць чытачоў з мясцінамі, звязанымі з жыццём і творчасцю славутых пісьменнікаў і паэтаў розных эпох, а таксама з людзьмі, якія зрабілі значны ўклад у культурную спадчыну нашай краіны. Аўтар распавядае пра Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага, Браніслава Эпімаха-Шыпілу, Ігната Буйніцкага, Васіля Быкава, Петруся Броўку, Еўдакію Лось, Рыгора Барадуліна, Язэпа Драздовіча і інш. Ён падае цікавы краязнаўчы матэрыял аб непаўторных куточках  Полаччыны, Ушаччыны, Глыбоччыны.

       На прэзентацыі выступілі старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі, які адзначыў,  што кніга — гэта ўжо гатовы найцікавейшы маршрут для гідаў. Яго падтрымаў вядомы беларускі паэт, публіцыст і журналіст Навум Гальпяровіч. Навум Якаўлевіч расказаў пра знаёмства з аўтарам кнігі. Ён узгадаў цікавыя моманты з свайго жыцця, якое цесна звязана з апісанымі ў кнізе мясцінамі,  пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся і жылі на Прыдзвінні, і пра свой любімы горад  Полацк.

      Кніга выклікала вялікую цікавасць ва ўсіх, хто прысутнічаў на прэзентацыі. Сярод іх было шмат гідаў, для якіх  яна будзе вельмі карысная ў  працы.

 

Книготорговое республиканское унитарное предприятие
Национальная библиотека Беларуси
Книжный магазин ОАО
Портал Президента
Министерство информации Республики Беларусь
УП
УП
ОАО
УП